Братылава

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Братылаваmap
Remove ads

Браты́лава[1] (трансліт.: Bratylava, руск.: Братылово) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчана за 13 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).

Remove ads

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1599 годзе шляхецкая ўласнасць.

У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Чэрні — уладання пана Ягміна. У 1870 годзе адносілася да Чэрнінскай сельскай грамады.

У 1905 годзе аднайменныя вёска і фальварак (250 жыхароў) у Косіцкай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

У Вялікую Айчынную вайну 3 вяскоўцы загінулі, 1 прапаў без вестак.

Remove ads

Насельніцтва

  • 119 рэвізскіх душ (1858)
  • 29 гаспадарак, 168 жыхароў (1921)
  • 205 жыхароў (1959)
  • 136 жыхароў (1970)
  • 39 двароў, 95 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads