Чэрнінскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Чэрнінскі сельсавет
Remove ads

Чэ́рнінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2007 года вёска) Чэрні.

Хуткія факты Чэрнінскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Чэрнеўскі сельсавет у складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 3 чэрвеня 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тэльмінскага сельсавета, вёскі Малая Курніца, Несвіло, Скорбічы і Чарнакі перададзены ў склад Чарнаўчыцкага сельсавета, вёскі Шэбрын, Падбулькова і Булькова Зарэчча — у склад Трышынскага сельсавета[1]. 22 сакавіка 1962 года Чэрнеўскі сельсавет перайменаваны ў Тэльмінскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тэльмы-1[2]. 8 мая 1970 года Вычулкаўскі сельсавет перайменаваны ў Чэрнінскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Чэрні, вёскі Булькава, Вычулкі, Падбулькава, Шчэбрын і Ямна Вычулкаўскага сельсавета перададзены ў склад Тэльмінскага сельсавета, з Тэльмінскага сельсавета ў склад Чэрнінскага сельсавета перададзены вёскі Братылава, Бярдычы, Валоскі, Вітошкі, Вялікая Курніца, Вялікія Косічы, Вялюнь, Гутавічы, Забярэззе, Залессе, Збірагі, Карабаны, Клімовічы, Максімы, Машчонка, Селяхі, Харытоны, Чэрні і хутары Бабры, Макасі, Малькі і Чэрні[3]. 4 верасня 1972 года скасаваны вёска Максімы (злілася з вёскай Збірагі), хутары Макасі, Чэрні (зліўся з вёскай Чэрні) і Малькі (зліўся з вёскай Вялікія Косічы)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Чэрнінскага сельсавета быў 21 населены пункт[5]. 4 красавіка 1983 года ў склад Тэльмінскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Машчонка, Новыя Задворцы, Плоска, Старыя Задворцы)[6]. 20 чэрвеня 1988 года скасаваны хутар Бабры[7].

Remove ads

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 16 населеных пунктаў:

Больш інфармацыі Населены пункт, Статус ...

З 1 чэрвеня 2007 года Машчонка ўвайшла ў склад горада Брэст[8].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3754 чалавекі[9], з іх 81,7 % — беларусы, 9,0 % — рускія, 7,7 % — украінцы, 0,7 % — палякі[10]; паводле перапісу 2019 года — 4965 чалавек[11].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 17. — 248 с. 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 красавіка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 13 (1747).
  6. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads