Брацкая магіла (Палессе)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Палессе, Светлагорскі раён.

Хуткія факты Брацкая магіла, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

Разведвальныя атрады наведаліся ў в. Палессе на пачатку ліпеня 1941 года, акупіравана вёска была ў пачатку жніўня 1941 года.

Вызвалена вёска была 26-27 лістапада 1943 года, але менш чым праз месяц зноў захоплена немцамі. Канчаткова вызвалена да красавіка 1943 года.

У наш час у цэнтры вёскі, каля дарогі Парычы-Калінкавічы пахаваны 1753 чалавека. Гэта воіны 48-й і 65-й амій, якія загінулі ў баях у лістападзе 1943 — чэрвені 1944 гадоў у раёне вёсак Віша, Уюнішчы, Мехаўшчына, Мыслаў Рог, Палессе, былога пасёлка Падбярэззе Палесскага с/с, Карпавічы Асташкавіцкага с/с, воіны 28-й і 16-й паветраных армій, якія загінулі ў чэрвені 1944 года ў час аперацыі «Баграціён» пры прарыве фашысцкай абароны на захад і на поўнач ад вёскі Уюнішчы і каля вёсак Гарохавічы, Мыслаў Рог, салдаты і афіцэры партызаны, якія загінулі ў 1943—1944 гадах у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1957 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна з аўтаматам і каскай у руках[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Брацкая магіла аг. Палессе(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 7 ліпеня 2021.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads