Брач (аэрапорт)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аэрапорт Брач (IATA: BWK, ICAO: LDSB) — грамадзянскі аэрапорт у Харватыі, размешчаны на востраве Брач. Аэрапорт знаходзіцца за 14 км ад горада Бол і за 32 км ад горада Супетар. Аэрапорт размешчаны на пласкагор’і на вышыні 541 м над узроўнем мора. Да горада Бол ад аэрапорта вядзе дарожны серпанцін.

Аэрапорт прызначаны ў першую чаргу для абслугоўвання чартарных рэйсаў, якія выконваюцца ў курортны сезон з Цэнтральнай Еўропы. Падчас летніх месяцаў рэйсы ў аэрапорт выконваюць Croatia Airlines, Austrian Airlines і прыватная кампанія Wings Flugcharter. Большая частка палётаў на Брач ажыццяўляецца з аўстрыйскіх аэрапортаў. Croatia Airlines выконвае рэйсы з Заграба і Граца.
Аэрапорт мае адну асфальтавую ўзлётна-пасадачную паласу даўжынёй 3 300 метраў.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брач (аэрапорт)
- Афіцыйны сайт аэрапорта
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads