Бронніца (Буда-Кашалёўскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бро́нніца[1] (трансліт.: Bronnica, руск.: Бронница) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпініцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 12 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 60 км ад Гомеля.

Гідраграфія

Рака Гліна (прыток ракі Ліпа).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва.

Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Выяўлены археолагамі курганны магільнік (4 насыпы ў 2 км на ўсход ад вёскі) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. У 1707 годзе згадваецца як вёска ў Рэчыцкім павеце ВКЛ[2]. У XVIII стагоддзі вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. У 1799 годзе 5 гаспадарак з 15 займаліся пчалярствам. Гаспадар побач размешчанага фальварка валодаў у 1862 годзе 5351 дзесяцінай зямлі, у яго ўласнасці знаходзіліся: вадзяны млын, сукнавальня і 4 карчмы. Як буйны населены пункт згадваецца ў «Географа-статыстычным слоўніку Расійскай імперыі». Па перапісу 1897 года размяшчаліся: школа граматы, хлебазапасны магазін, вятрак. У 1909 годзе ў Кашалёўскай воласці, у фальварку 500 дзесяцін зямлі.

У 1923 годзе адкрыта школа, якая месцілася ў наёмнай сялянскай хаце. У 1930 годзе арганізаваны калгасы «Перадавік» і «Чырвоны партызан», працавалі 2 гамарні. Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у 1943 годзе, у вёсцы і наваколлі базіраваўся партызанскі атрад № 108 імя Г. І. Катоўскага. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Світанак» (цэнтр — вёска Ліпінічы). Працавала пачатковая школа.

У 1969 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлка Пад’ясень[3].

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 75 гаспадарак. 214 жыхароў.

Дынаміка

  • 1799 год — 15 гаспадарак.
  • 1876 год — 29 двароў.
  • 1897 год — 52 двары, 403 жыхара (паводле перапісу). У фальварку — 17 жыхароў
  • 1909 год — 62 двары, 473 жыхара. У фальварку — 4 двары, 16 жыхароў.
  • 1959 год — 272 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 75 гаспадарак. 214 жыхароў.

Вядомыя выхадцы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Бро́ніца
  2. НГАБ у Мінску, ф. 1736, воп. 1, спр. 3
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads