Броўнік аднаклубневы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Броўнік аднаклубневы[1] (Herminium monorchis) — кветкавая травяністая расліна роду Броўнік (Herminium) сямейства Архідныя (Orchidaceae).
Remove ads
Апісанне

Шматгадовая расліна з голым, амаль бязлістым сцяблом вышынёй 8—25 см і шарападобным клубнем. Лісце ланцэтнае ці прадаўгавата-ланцэтнае па 2—3 у ніжняй частцы сцябла. Кветкі дробныя, жаўтавата-зялёныя, з моцным мядовым пахам, сабраны ў падоўжанае, шматкветкавае коласападобнае суквецце. Лісцікі калякветніка ў выглядзе шлема. Губа з кароткім мяшэчкападобным шпорцам. Завязь сядзячая, скручаная. Плод — сухая каробачка з дробным насеннем.
Remove ads
Пашырэнне
Рэліктавы еўразійскі падтаежна-горны від. Агульны арэал складаецца з заходнееўрапейскага, скандынаўскага і ўсходнееўрапейска-сібірскага фрагментаў, якія працягнуліся дугападобнай палосай ад Дняпра да Далёкага Усходу. Асобныя эксклавы існуюць на поўдні Вялікабрытаніі, на Балканах, Каўказе, у Карпатах, на Тыбеце, Гімалаях, Цянь-Шані і на ўсходзе Кітая і Японіі. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца ў ізаляваных лакалітэтах і астраўных участках росту на заходняй мяжы ўсходнееўрапейска-сібірскага фрагмента арэала.
Remove ads
Асаблівасці біялогіі
Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[2]. Расце па берагах вадаёмаў, у прыбярэжных хмызняках, узлесках і палянах, лугах і балотах, каля дарог[2]. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Размнажаецца вегетатыўна і насеннем.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads