Бружмель Маака
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бружмель Маака[1] (Lonicera maackii) — куст, від роду Бружмель сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae). У дзікім выглядзе расце ў Сярэдняй Азіі ў паўночным і заходнім Кітаі, Манголіі, Японіі, Карэі і на паўднёвым усходзе Расіі, у Прыморскім краі[2].
Remove ads
Этымалогія
Відавую назву расліна атрымала ў гонар Рычарда Карлавіча Маака, рускага натураліста XIX стагоддзя[3].
Батанічнае апісанне
Разгалісты лістападны куст вышынёй да 5 м.
Парасткі светла-шэрыя, маладыя з густым апушэннем з кароткіх валасінак.
Лісце даўжынёй 4,5-8,5 см, супратыўнае, яйкападобна-эліптычнай або шырокаланцэтнай формы, завостранае на канцы, цэльнакрайняе. Верхні бок ліставай пласцінкі цёмна-зялёны, ніжні святлей. Восенню становяцца ліловымі або пурпурно-жоўтымі. Хвосцікі лісця кароткія.
Кветкі белыя, даўжынёй да 2,5 см, са слабым прыемным водарам. Размешчаны парамі ў пазухах лісця. Час цвіцення — чэрвень.
Плады шарападобныя, цёмна-чырвоныя, дыяметрам каля 6 мм. Утрымліваюць шматлікае дробнае насенне. Спеюць у жніўні-верасні, доўга не ападае. Неядомыя.
Экалогія
У некаторых абласцях ЗША бружмель Маака лічыцца непажаданым інвазіўным відам і вырошчванне яго там абмежавана або забаронена [4]. Насенне хутка разносіцца птушкамі, якія ядуць плады, і бружмель ўтварае густыя зараснікі, якія перашкаджаюць росту мясцовых кустоў і іншых раслін. Колькасць бружмелю Маака кантралююць высечкай або выпальваннем зараснікаў да ўзроўню каранёў, а таксама апрацоўкай гербіцыдамі.
Remove ads
Прымяненне
Бружмель Маака шырока ўжываецца ў якасці дэкаратыўнай расліны ў садова-паркавым дызайне. Хутка расце і ўтварае шчыльныя жывыя загарадзі. Створана некалькі культурных формаў, напрыклад, 'Erubescens' з ружовымі кветкамі, 'Rem Red' з прамымі парасткамі.[5].
- Кветкі бружмелю Маака буйным планам
- Лісце і плады позна восенню
- Лісце і плады бружмелю Маака
- Жывая загарадзь з бружмелю Маака
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. — 2 350 экз.
- Germplasm Resources Information Network: Lonicera maackii Архіўная копія на Wayback Machine (англ.)
- Ohio State University Pocket Gardener: L. maackii Архівавана 14 ліпеня 2007 года. (англ.)
- Huxley, A., ed. (1992). New RHS Dictionary of Gardening. Macmillan ISBN 0-333-47494-5. (англ.)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads