Бружмель залацісты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бружмель залацісты
Remove ads

Бружмель залацісты (Lonicera chrysantha) — куст, від роду Бружмель (Lonicera) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae). У дзікім выглядзе расце на Далёкім Усходзе, у лясах, далінах рэк і на горных схілах.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Бутоны

Лістападны куст вышынёй да 2 м. Парасткі тонкія, полыя ўнутры, з карой шэрага колеру, маладыя парасткі апушаны.

Лісце простае, яйкападобнае або рамбічна-ланцэтнае, завостранае, з шырокаклінападобным або закругленым аснаваннем, даўжынёй да 12 см, шырынёй 3-5 см. Знізу маюць жосткаваласістае, а па краі раснічастае апушэнне.

Кветкі жаўтлява-белыя, са слабым водарам, даўжынёй да 2,5 см, размешчаны парамі ў пазухах лісця. Час цвіцення — май-чэрвень.

Плады — парныя шарападобныя чырвоныя ягады дыяметрам да 8 мм. Спеюць у канцы жніўня — верасні, доўга не ападаюць.

Remove ads

Значэнне і выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна, асабліва прыгожа выглядае ў перыяд паспявання пладоў.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads