Бружмель ядомы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бружмель ядомы
Remove ads

Бружмель ядомы (Lonicera caerulea var. edulis ці Lonicera edulis) — куст з ядомымі пладамі, разнавіднасць біялагічнага віду Lonicera caerulea роду Бружмель (Lonicera) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Thumb
Ягада бружмеля ядомага
Remove ads

Батанічнае апісанне

Лістападны куст да вышынёй 1-1,5 м[1]. Маладыя парасткі тонкія, апушаныя, зялёныя, месцамі з фіялетавым адценнем. Старыя ля аснавання дасягаюць таўшчыні 3 см, кара на іх жаўтлява-бурая, без пуху, адслойваецца вузкімі палоскамі. Крона густая, шарападобная, добра разгалінаваная[1].

Лісце даўгавата-ланцэтнае з завостранымі вяршынямі, даўжынёй да 7 см, з дыскападобнымі прылісткамі, зрослымі з кароткімі хвосцікамі. Маладое лісце густа апушанае, на старых пух рэдкі або адсутнічае.

Пупышкі бружмелю распускаюцца рана, кветкавыя на 2-5 тыдняў раней, чым вегетатыўныя[1].

Кветкі двухполыя, жаўтлявыя, дробныя, варонкападобныя, размешчаны па 2-4 у пазухах лісця[1]. Час цвіцення — май — пачатак чэрвеня.

Плады цёмна-блакітныя з шызым васковым налётам, даўжынёй да 2 см, у дыяметры каля 1 см[1], форма разнастайная: цыліндрычныя, даўгавата-эліптычныя, часам круглявыя. Спеюць у канцы чэрвеня-ліпеня. Мякаць сакавітая, чырвона-фіялетавая, на смак нагадвае буякі.

Насенне дробнае, светла-карычневае, даўжынёй каля 2 мм.

Remove ads

Арэал і экалогія

Расце ва Усходняй Сібіры і на Далёкім Усходзе, а таксама ў Карэі і Кітаі. У месцах свайго натуральнага росту бружель ядомы ўтварае вялікія зараснікі ў выглядзе падлеску змяшаных лясоў. Зараснікі часцей за ўсё змяшчаюцца ў сырых месцах горных схілаў, па вырубках, узлесках, берагах і поймах рэк, па ваколіцах тарфянікаў і мохавых балот[1].

Зімастойкая расліна, расце вельмі марудна[1].

Ужыванне

Плады гэтага бружмеля ядомыя, на смак кісла-салодкія. Іх спажываюць у свежым выглядзе, а таксама робяць варэнне, кампоты, сок. Разам з іншымі ядомымі відамі выкарыстоўваецца ў селекцыі, з мэтай вывядзення больш буйнаплодных і ўраджайных сартоў.

Часам бружмель ядомы вырошчваюць у якасці дэкаратыўнай расліны.

Зноскі

  1. Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Жимолость съедобная черная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 46-48. — 200 с. 130 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads