Брэсцкі замак (Францыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брэсцкі замак (брэт.: Kastell Brest, фр.: Château de Brest) — збудаванне ў горадзе Брэст на берагах Пенфельда і Брэсцкага рэйду.
Замак быў пабудаваны яшчэ рымлянамі як невялікі форт (кастэлум), цягам 1700 гадоў ён дабудоўваўся і перабудоўваўся аж да Вабана. Сёння Брэсцкі замак — частка Брэсцкага арсенала. 21 сакавіка 1923 года замку прысвоены статус нацыянальнага помніка.[2] У гады Другой сусветнай вайны замак пацярпеў, але неўзабаве адноўлены.
Брэсцкі замак складаецца з сямі злучаных паміж сабой вежаў. Унутры ўзвышаецца іншая, аддзелены равамі, крэпасць з вялікімі заламі, падзямеллямі, вязніцамі і капліцай. Праз раку Пенфельд размешчана вежа Тангі, у якой размешчаны музей, прысвечаны гісторыі Брэста да Другой Сусветнай вайны. У самім жа замку, апроч ваенных устаноў, размешчаны Марскі музей.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads