Валянцін Пятровіч Дрозд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянці́н Пятро́віч Дрозд (3 (16) верасня 1906, мясцечка Буда-Кашалёва Магілёўскай губерні — 29 студзеня 1943, Фінскі заліў, каля Кранштата) — савецкі военачальнік беларускага паходжання, віцэ-адмірал (1940 год).
Remove ads
Біяграфія

У Ваенна-марскім флоце з 1925[1] года. У 1928 годзе скончыў Ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ[1] ў Ленінградзе. Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі. У 1938—1940 гадах камандаваў Паўночным флотам СССР.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны служыў на пасадзе камандзіра эскадры караблёў Балтыйскага флоту. У 1941 годзе кіраваў баявымі дзеяннямі караблёў у Ірбенскім праліве, абароне Маазунда. У канцы жніўня 1941 года кіраваў аперацыяй па прарыву сіл Балтыйскага флоту з Таліна ў Кранштат. Да месца прызначэння прыбыла 112 баявых караблёў, 23 транспартных і дапаможных суднаў. Удзельнік абароны Ленінграда. У лістападзе — снежні 1941 года правёў эвакуацыю абаронцаў вострава Ханка[1].
29 студзеня 1943 года віцэ-адмірал Дрозд загінуў падчас артылерыйскага абстрэлу на лядовай трасе пад Кранштатам. Пахаваны ў Аляксандра-Неўскай лаўры ў Ленінградзе.
Remove ads
Памяць
У 1964 годзе В. П. Дразду ў Буда-Кашалёве быў пастаўлены помнік (архітэктары В. Занковіч, Л. Левін, скульптар С. Вакар)[2].
Зноскі
- Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 99. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads