Будынак Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

From Wikipedia, the free encyclopedia

Будынак Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевічаmap
Remove ads

Будынак Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску, размешчаны у цэнтры горада, па адрасе вуліца Сацыялістычная, 10.

Хуткія факты Будынак Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Будынак тэатра ў 1940-я гады

Узведзены ў 1978 годзе па праекце архітэктараў В. Крамарэнкі[1], У. Шчарбіны[2], у афармленні інтэр’ераў удзельнічалі архітэктары Б. Папоў і М. Пірагоў, мастакі В. Ананьеў і М. Макашвілі. Пабудаваны на аснове конкурснага праекту, які прадугледжваў рэканструкцыю Дома культуры, узведзенага ў 1927—1930 гадах па праекце архітэктара А. Оля[ru][1].

Архітэктура

Thumb
Бюст Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча перад уваходам

Галоўны фасад вырашаны ў выглядзе своеасаблівага порціка з вертыкальнымі рэбрамі і вялікай паверхняй зашклення. На глухіх сценах бакавых фасадаў рэльефныя кампазіцыі на тэмы мастацтва. Па восі будынку размешчаныя вестыбюль, фае, глядзельная зала з балконам (на 700 месцаў) і развітая сцэнічная група памяшканняў, у бакавых аб’ёмах — гардэробы, кулуары, буфеты. Памяшканні для абслугоўвання гледачоў ссунутыя на паўпаверхі адзін адносна аднаго і злучаныя адкрытымі лесвіцамі. У аздобе фасадаў выкарыстаныя вапняк і паліраванае шкло, інтэр’ераў — туф, розныя пароды дрэва, мастацкае шкло[1].

Каля ўваходу ў будынак тэатра пастаўлены бюст Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, выкананы ў белым мармуры.

Remove ads

Зноскі

  1. А. А. Воінаў. Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі будынак // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.
  2. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads