Будынак Упраўлення Беларускай чыгункі

Мінск From Wikipedia, the free encyclopedia

Будынак Упраўлення Беларускай чыгункіmap
Remove ads

Будынак Упраўлення Беларускай чыгункі — будынак у Мінску, размешчаны на скрыжаванні вуліц Леніна (№ 17) і Кірава (№ 29).

Хуткія факты Будынак Упраўлення Беларускай чыгункі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Будынак у пачатку XX ст.

Трохпавярховы будынак на рагу вуліц Магазіннай і Францысканскай узведзены ў канцы ХІХ стагоддзя. З канца 1929 па 1940 год у будынку размяшчалася Беларуская акадэмія навук, якой ён быў перададзены па абмене з БДУ[1].

Thumb
Разбураныя будынкі на рагу вуліц Леніна і Кірава у 1941 годзе

У 1951 годзе пабудаваны будынак Упраўлення Беларускай чыгункі па праекце архітэктараў В. Гусева[2] і М. Барсукова[3]. У 19711980 гадах тут таксама знаходзіўся музей Беларускай чыгункі.

У 2002—2006 гадах комплекс будынкаў рэканструяваны па праекце архітэктараў Л. У. Зданевіча, М. С. Раманоўскага, А. М. Сарайкіна[4].

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Перабудаваны гістарычны будынак, які прымыкае па вуліцы Кірава

5 — павярховы Г — падобны ў плане будынак складаецца з вуглавой часткі і бакавых крылаў. Пастаўлены на высокі масіўны цокаль (апрацаваны квадрамі граніту) будынак вырашаны ў формах стылізаванага класічнага ордара. Цэнтрам кампазіцыі з’яўляецца вуглавая частка, вылучаная 4-калонным порцікам карынфскага ордара на ўзроўні 3-5 паверхаў. Фасады падзяляюцца гарызантальнымі паясамі на 3 ярусы. Сцены двух ніжніх паверхаў, апрацаваныя рустам, прарэзаны прамавугольнымі і арачнымі вокнамі і завершаны балюстрадай. На ўзроўні 3, 4, 5-га паверхаў рытмічна размешчаны пілястры карынфскага ордара. Вокны 3-га паверха ўпрыгожаны трохвугольнымі франтончыкамі. Будынак завершаны складаным карнізам па дэнтыкулах і невысокім раскрапаваным атыкам. Суразмернасць аб’ёмаў па вертыкалі, гарызантальныя элементы ў выглядзе паясоў балюстрады, сандрыкаў, карніза надаюць будынку ўраўнаважаную кампазіцыю і манументальнасць. Галоўны ўваход, размешчаны ў вуглавой частцы, вылучаны буйным арачным праёмам[2].

Планіроўка калідорная з цэнтральным двухсветлавым вестыбюлем, па восі якога шырокая парадная лесвіца, упрыгожаная вітражом. У аддзелцы інтэр’ераў выкарыстаны натуральны і штучны камень, лепка з гіпсу[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Г. С. Ларкін. Упраўлення Беларускай чыгункі будынак // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — 703 с. 10 000 экз.
  2. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. Зданевич Леонтий Ульянович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads