Будынак былой школы для дзяцей работнікаў папяровай фабрыкі (Добруш)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Будынак былой школы для дзяцей работнікаў папяровай фабрыкі (Добруш)map
Remove ads

Будынак былой школы для дзяцей работнікаў папяровай фабрыкі — будынак былой школы для дзяцей работнікаў папяровай фабрыкі ў горадзе Добруш. Знаходзіцца на вуліцы Ф. І. Паскевіча, дом № 1.

Хуткія факты Будынак былой школы для дзяцей работнікаў папяровай фабрыкі, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

Thumb

Будынак пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя як школа для дзяцей працаўнікоў папяровай фабрыкі князёў Паскевічаў, на сродкі княгіні Ірыны Іванаўны Паскевіч. З 2002 года выкарыстоўваецца як Добрушскі раённы краязнаўчы музей.

Будынак аднапавярховы, прамавугольны ў плане, з двума ўваходамі. Цэнтральная частка будынка вылучана неглыбокімі руставымі рызалітамі. Па гарызанталі сцены падзелены карнізамі на ярусы. Прамавугольныя аконныя праёмы упрыгожаны ліштвамі з замкавым каменем. Будынак былой школы — прыклад грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем элементаў неакласіцызму і псеўдарускага стыляў[1].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://dobrush.gov.by/ru/ist-kult/ Архівавана 16 лістапада 2019. Звесткі аб гісторыка-культурных каштоўнасцях

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads