Будынак былой школы для дзяцей работнікаў папяровай фабрыкі (Добруш)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Будынак былой школы для дзяцей работнікаў папяровай фабрыкі — будынак былой школы для дзяцей работнікаў папяровай фабрыкі ў горадзе Добруш. Знаходзіцца на вуліцы Ф. І. Паскевіча, дом № 1.
Remove ads
Апісанне

Будынак пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя як школа для дзяцей працаўнікоў папяровай фабрыкі князёў Паскевічаў, на сродкі княгіні Ірыны Іванаўны Паскевіч. З 2002 года выкарыстоўваецца як Добрушскі раённы краязнаўчы музей.
Будынак аднапавярховы, прамавугольны ў плане, з двума ўваходамі. Цэнтральная частка будынка вылучана неглыбокімі руставымі рызалітамі. Па гарызанталі сцены падзелены карнізамі на ярусы. Прамавугольныя аконныя праёмы упрыгожаны ліштвамі з замкавым каменем. Будынак былой школы — прыклад грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем элементаў неакласіцызму і псеўдарускага стыляў[1].
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- http://dobrush.gov.by/ru/ist-kult/ Архівавана 16 лістапада 2019. Звесткі аб гісторыка-культурных каштоўнасцях
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads