Будынак пазямельна-сялянскага банка (Віцебск)
Віцебск From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Будынак Пазямельна-сялянскага банка — будынак, які з’яўляецца помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя. Знаходзіцца па вуліцы Даватара, 7/11 у Віцебску. У будынку змяшчаецца галоўны корпус Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Remove ads
Архітэктура


Былы будынак Пазямельна-сялянскага банка пабудаваны ў 1917 годзе па праекце грамадзянскага інжынера К. Тарасава ў псеўдарускім стылі, які спалучае як рысы мадэрну, так і эклектыкі[1].
Мураваны 2-павярховы будынак Е-падобны ў плане на цокальным паверсе, з 3 бакоў фланкаваны вежамі[1]. Вежа на рагу вуліц Баўмана і Даватара вылучаецца маштабнасцю, мае выразнае карнізнае дзяленне несапраўдных машыкуляў, рыса, па-свойму ўзорная для арт-нуво[1], і 3-ярусны шацёр з «цыбулінкай». Галоўны ўваход завяршаецца кілепадобным франтонам з мазаічным маёлікавым пано, у цэнтры якога стылізаваны герб Віцебскай губерні. У дэкаратыўным аздабленні выкарыстаны элементы, запазычаныя са старажытнарускай архітэктуры (выгнутыя абрысы, какошнікавыя надваконні, калоны-дынькі, буйны брыльянтавы руст, як на будынку Гранавітай палаты ў Маскве, і г.д.)[1]. Аднак для арт-нуво аб’ёмы гэтага будынка недастаткова злітыя. Яны не перацякаюць адзін у другі, дэкор не робіць хвалепадобных скачкоў, адсутнічае характэрная для стылізацыі выцягнутасць элементаў[1].
Планіроўка калідорная. На 1-м паверсе знаходзіліся вестыбюль, прыёмная, службовыя кабінеты, кватэра кур’ера, на 2-м — зала паседжанняў, кабінеты і кватэры адміністрацыі, у цокальным паверсе — гаспадарчыя памяшканні і архіў.
Remove ads
Зноскі
- Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 337. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads