Булаваносец сіваваты
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Булавано́сец сіваваты[1], Булаваносец сівы[2] (Corynephorus canescens) — від кветкавых раслін з роду Булаваносец (Corynephorus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна шэра-зялёнага колеру, вышынё 15—35[1] см. Утварае дзярнінку. Сцёблы шматлікія, прамыя, каленчата-прыўзнятыя ў ніжняй частцы. Лісце згорнутае шчацінкападобна, завостранае, цвёрдае, шурпатае, з гладкім краем, у прыкаранёвай разетцы. Похвы лісця светла-ружовага або цёмна-ружовага колеру. Суквецце — шчаціністая мяцёлка з нешматлікіх двухкветных каласкоў. Пыльнікі сіне-пурпуровага колеру, зрэдку — жоўтыя. Плод — сухая зярняўка.
Remove ads
Пашырэнне і экалогія
Еўрапейскі і Міжземнаморскі від. Расце на сухіх, бедных на пажыўныя рэчывы глебах. Добра пераносіць засуху. Сустракаецца на пясчаных дзюнах, абрывах, палянах хваёвых і бярозавых лясоў, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Размнажаецца насеннем.
Гаспадарчае значэнне
Можа выкарыстоўвацца ў мэтах замацавання пясчаных глеб. Дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads