Булаваносец сіваваты

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Булаваносец сіваваты
Remove ads

Булавано́сец сіваваты[1], Булаваносец сівы[2] (Corynephorus canescens) — від кветкавых раслін з роду Булаваносец (Corynephorus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Суквецце.

Шматгадовая травяністая расліна шэра-зялёнага колеру, вышынё 15—35[1] см. Утварае дзярнінку. Сцёблы шматлікія, прамыя, каленчата-прыўзнятыя ў ніжняй частцы. Лісце згорнутае шчацінкападобна, завостранае, цвёрдае, шурпатае, з гладкім краем, у прыкаранёвай разетцы. Похвы лісця светла-ружовага або цёмна-ружовага колеру. Суквецце — шчаціністая мяцёлка з нешматлікіх двухкветных каласкоў. Пыльнікі сіне-пурпуровага колеру, зрэдку — жоўтыя. Плод — сухая зярняўка.

Remove ads

Пашырэнне і экалогія

Еўрапейскі і Міжземнаморскі від. Расце на сухіх, бедных на пажыўныя рэчывы глебах. Добра пераносіць засуху. Сустракаецца на пясчаных дзюнах, абрывах, палянах хваёвых і бярозавых лясоў, каля дарог. Цвіце ў чэрвеніліпені. Размнажаецца насеннем.

Гаспадарчае значэнне

Можа выкарыстоўвацца ў мэтах замацавання пясчаных глеб. Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads