Бурачок пустэльны
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бурачо́к пустэльны[1][2], Бурачок стэпавы (Alyssum desertorum) — від кветкавых раслін з роду Бурачок (Alyssum) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 4—20[2] см. Сцябло з узыходнымі ад асновы галінкамі. Лісце чаргаванае, суцэльнае, завостранае або тупое, апушанае. Ніжняе лісце з кароткім чаранкамі. Кветкі бледна-жоўтага колеру, з клінападобнымі або падоўжанымі пялёсткамі. Плод — бліскучы стручок.
Распаўсюджанне і экалогія
Сустракаецца на тэрыторыі Паўднёвай Еўропы і Азіі (Сібір, Алтай)[3]. Расце на скалах, схілах гор і узгоркаў, у стэпах, зрэдку ў хваёвых барах і на іх узлесках, як пустазелле. Цвіце ў красавіку—чэрвені.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 13. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Бурачок туркестанский пустынный — Alyssum desertorum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads