Бычок-пясочнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бычок-пясочнік, бычок-пясчанік (Neogobius fluviatilis) — від рыб сямейства Бычковыя (Gobiidae).
Remove ads
Апісанне
Даўжыня 7—12, часам да 20 см, маса да 50 г. Цела буравата-шэрага або жаўтавата-шэрага колеру, з 8—12 цёмнымі плямамі ўздоўж бакоў. Самцы ў час нерасту чорныя. Брушныя плаўнікі ўтвараюць круглы прысосак.
Пашырэнне і экалогія
Пашыраны ў рэках басейна Чорнага мора. У вялікай колькасці ёсць у Дняпры, Сажы, Прыпяці, Бярэзіне. Трымаюцца пясчаных перакатаў з павольным цячэннем. Нераст у маі—чэрвені.
Гаспадарчага значэння не мае.
Літаратура
- Бычок-пясочнік // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
- Бычок-пясочнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 382.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads