35-я партызанская брыгада
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
35-я партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў красавіку 1943 года пад назвай 35-ы партызанскі атрад, які ў верасні быў уключаны ў Бялыніцкую ваенна-аператыўную групу і дзейнічаў на акупіраванй тэрыторыі Бялыніцкага і Шклоўскага раёнаў. 30 чэрвеня 1944 года атрад (554 партызаны) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння Беларускі штаб партызанскага руху вызначыў атрад са студзеня 1944 года як брыгаду.
Remove ads
Камандаванне
Камандзіры
- П. І. Саўчук (загінуў);
- І. Р. Прахарэнка.
Камісары
- С. А. Шонін;
- Р. І. Думчаў.
Начальнік штаба
- І. М. Мамонаў.
Гісторыя
Партызаны праводзілі баявыя дзеянні пераважна на чыгуначных камунікацыях. У верасні 1943 года ўдзельнічалі ў нападзе на нямецкі гарнізон у Бялынічах, у канцы студзеня 1944 года вялі баі з карнікамі, у чэрвені на чыгуначным участку Шклоў — Лотва падарвалі больш за 840 рэек.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads