Бярвёнаўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бярвёнаўка[1] (трансліт.: Biarvionaŭka, руск.: Бервёновка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

На захадзе мяжуе з лесам.

Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 31 км на паўднёвы захад ад Буда-Кашалёва, 25 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель), 58 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.

Драўляныя хаты сядзібнага тыпу ўздоўж прасёлкавай дарогі.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як ваколіца ў Чабатовіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Гаспадар побач размешчанага фальварка валодаў у 1897 годзе 1600 дзесяцінамі зямлі. У 1883 годзе дзейнічал малітоўны дом.

З 30 снежня 1927 года па 15 жніўня 1974 года[2] цэнтр Бярвёнаўскага сельсавета Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.

У 1930 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 11 жыхароў вёскі. У 1969 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлка Вялікі Рог. У складзе эксперыментальнай базы «Пянчын» (цэнтр — вёска Пянчын). Дапаможная гаспадарка Гомельскага заводу станочных вузлоў.

У склад Бярвёнаўскага сельсавета ўваходзілі, у наш час не існыя: да 1963 года пасёлак Чыжоўка, да 1968 года пасёлак Фашчаўка, да 1969 года пасёлак Вялікі Рог.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 13 гаспадарак, 35 жыхароў.

Дынаміка

  • 1897 год — 36 двароў, 226 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1959 год — 98 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 13 гаспадарак, 35 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads