Бярозаўка (Вендаражскі сельсавет)
вёска ў Вендаражскім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бяро́заўка[1] (трансліт.: Biarozaŭka, руск.: Берёзовка) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Размешчана за 22 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Вендрыж на лініі Магілёў — Асіповічы. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Навасёлкі і далей па шашы Магілёў — Бабруйск.
Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Remove ads
Гісторыя
Паселішча заснавана ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. Належала да Гомельскай губерні РСФСР. З сакавіка 1924 года ў БССР. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас, была адкрыта пачатковая школа.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У вёсцы і ваколіцы базіраваліся 113-ы партызанскі атрад Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы і Магілёўскі падпольны райкам КП(б)Б.
Да 22 ліпеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Семукацкага сельсавета[2], да 22 ліпеня 1965 года — у склад Вендаражскага сельсавета[3], пасля 22 ліпеня 1965 года — зноў у склад Семукацкага сельсавета.
У 1990 годзе ў складзе калгаса «Камінтэрн» (цэнтр — в. Мікалаеўка 2). Размяшчалася ферма буйной рагатай жывёлы, працаваў магазін.
Remove ads
Насельніцтва
- 1990 — 40 гаспадарак, 71 жыхар.
- 2007 — 16 гаспадарак, 22 жыхары.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads