Вендаражскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ве́ндаражскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Вендараж.

Хуткія факты Вендаражскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з ліпеня 1941 года да чэрвеня 1944 года акупіраваны нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хрыпялёўскага сельсавета[1]. 22 ліпеня 1960 года ў склад сельсавета са скасаванага Семукацкага сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў (Александроў, Альхоўка, Барок, Бярозаўка, Вялікія Бялевічы, Катвіна, Коркаць, Майшчына, Малыя Бялевічы, Мікалаеўка, Міхайлаўск, Навабеліца, Паддуб’е, Паўлаўск, Рубеж і Укружжа), таксама ў склад сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў Цішоўскага сельсавета (Барсукі, Вясёлы, Гуслішча, Гуслянка, Жабін Паўднёвы, Жабін Паўночны, Залессе, Навасёлкі, Паддуб’е і Ямніца)[2]. 4 чэрвеня 1965 года ў склад адноўленага Семукацкага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (Александроў, Альхоўка, Барок, Барсукі, Бярозаўка, Вялікія Бялевічы, Дуброўка, Катвіна, Коркаць, Майшчына, Малыя Бялевічы, Паддуб’е, Паўлаўск, Рубеж і Укружжа)[3]. 13 лютага 2014 года скасавана вёска Хвашчоўка[4].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1825 чалавек[5], з іх 94,2 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1470 чалавек[7].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 33 населеныя пункты (2009 г.):

Больш інфармацыі Населены пункт, Статус ...

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads