Бярозка палявая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бяро́зка палявая[1] (Convolvulus arvensis) — кветкавая травяністая расліна роду Бярозка (Convolvulus) сямейства Бярозкавыя (Convolvulaceae).
Remove ads
Назва
Бярозка палявая, бярозка, кручаныя панічы, павой палявы[1][2][3][4][5][6].
Батанічнае апісанне

Шматгадовая расліна. Корань да 2 м даўжыні, вельмі галінасты, глыбока пранікае ў глебу. Сцябло вышынёй ад 20 да 100 см, павойнае або сцелецца. Размнажэнне насеннем (да 600 з расліны) і вегетатыўнае. Асноўны корань ідзе вертыкальна ўніз, а ад яго на глыбіні 25—40 см ва ўсе бакі адыходзяць бакавыя карані. Добра адрастае ад кавалкаў кораня.
Remove ads
Значэнне
Пустазелле. Засмечвае пасевы, аблогі, агароды, сады і лугі. Абвівае сцябло збожжа і іншых раслін, выклікае іх паляганне і тым перашкаджае ўбіраць ураджай. Адна расліна можа абвіць і пераблытаць пасевы на некалькіх квадратных метрах.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 40. — 160 с. — 2 350 экз.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads