Бярозка (род раслін)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бяро́зка[1] (Convolvulus) — род кветкавых раслін сямейства бярозкавых.
Remove ads
Апісанне
Шмат- і аднагадовыя травяністыя расліны з павойным галінастым або сцелістым ці прамастойным сцяблом, радзей паўкусты і кусты. Лісце суцэльнае, доўгачаранковае. Кветкі званочкавыя ці лейкападобныя, белыя або ружовыя, часам з палосамі і рознакаляровыя (у садовых форм), па 1—3 у пазухах лісця або сабраныя ў суквецці. Плод — каробачка.
Арэал
Налічваецца каля 250 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і. На Беларусі трапляецца дзікарослая бярозка палявая, расце як пустазелле, а таксама ўздоўж дарог, на пустках і травяных схілах. Як дэкаратыўная расліна вырошчваецца бярозка трохкаляровая, або дзённая прыгажуня (Convolvulus tricolor).
Значэнне
Лекавыя, дэкаратыўныя, меданосныя, некаторыя — кармавыя і ядавітыя расліны.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 40. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads