Бярэзінская ваенна-аператыўная група

Партызанскае злучэнне на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бярэзінская ваенна-аператыўная група (Бярэзінская ВАГ; Ваенна-аператыўная група пры Бярэзінскім падпольным райкоме КП(б)Б) — партызанскае злучэнне на акупіраванай тэрыторыі Бярэзінскага, Клічаўскага, Бялыніцкага раёнаў; таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем. Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне.

Хуткія факты Бярэзінская ваенна-аператыўная група, Гады існавання ...

Створана ў ліпені 1943 года ў Бярэзінскім раёне ў адпаведнасці з пастановай Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б і загадам Магілёўскай (абласной) ВАГ на базе 120-га, 130-га, 340-га, 345-га партызанскіх атрадаў, якія ўваходзілі ў склад расфарміраванай 3-й Бярэзінскай партызанскай брыгады (з верасня 1943 года 345-ы партызанскі атрад уваходзіў у склад Брэсцкага партызанскага злучэння). У кастрычніку 1943 года створаны 346-ы партызанскі атрад.

2 ліпеня 1944 года ваенна-аператыўная група (1718 партызан) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Remove ads

Камандаванне

Кіраўніцтва ваенна-аператыўнай групай: сакратары падпольнага райкома КП(б)Б

Камандзіры

Начальнікі штаба

  • Г. І. Георгіеўскі (ліпень — жнівень 1943);
  • К. А. Арцюшын (верасень 1943 — ліпень 1944).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads