120-я партызанская брыгада

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

120-я партызанская брыгада — дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бярэзінскага, Бялыніцкага і Клічаўскага раёнаў. у ліпені 1942 года на базе ініцыятыўнай групы, вылучанай 345-ым партызанскім атрадам быў створаны 120-ы партызанскі атрад, які быў спецатрадам пры Бярэзінскім падпольным РК КП(б)Б, уваходзіў у 3-ю Бярэзінскую брыгаду, а з ліпеня 1943 года стаў асобным атрадам Бярэзінскай ВАГ. 2 ліпеня 1944 года атрад (632 партызаны) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння БШПР вызначыў атрад са жніўня 1943 года як брыгаду ў складзе 4 атрадаў.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Камандаванне

Камандзіры

  • Г. М. Архіпец;
  • К. А. Баранаў;
  • І. А. Баранаў.

Камісары

Начальнікі штаба

  • К. А. Баранаў;
  • В. Я. Буры;
  • М. Дз. Каралеўскі.

Гісторыя

Партызаны рабілі дыверсіі на чыгуначным участку ЖодзінаЧырвоны Сцяг, шашы МінскМагілёў. У аперацыі «рэйкавая вайна» на ўчастку ДашкаўкаБыхаў падарвалі больш за 500 рэек. У лютым і маі 1943 года вялі абарончыя баі. У красавіку 1943 года разграмілі нямецкі апорны пункт у вёсцы Журавок, у лістападзе таго ж года — у вёсцы Капланцы. У снежні 1943 года правялі засадны бой каля вёскі Кукарава Бярэзінскага раёна. З часцямі Чырвонай Арміі, якія наступалі, наносілі ўдары па нямецкіх войсках, у тым ліку каля вёскі Галынка (2.7.1944).

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads