Бярэзінская ваенна-аператыўная група
Партызанскае злучэнне на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бярэзінская ваенна-аператыўная група (Бярэзінская ВАГ; Ваенна-аператыўная група пры Бярэзінскім падпольным райкоме КП(б)Б) — партызанскае злучэнне на акупіраванай тэрыторыі Бярэзінскага, Клічаўскага, Бялыніцкага раёнаў; таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем. Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне.
Створана ў ліпені 1943 года ў Бярэзінскім раёне ў адпаведнасці з пастановай Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б і загадам Магілёўскай (абласной) ВАГ на базе 120-га, 130-га, 340-га, 345-га партызанскіх атрадаў, якія ўваходзілі ў склад расфарміраванай 3-й Бярэзінскай партызанскай брыгады (з верасня 1943 года 345-ы партызанскі атрад уваходзіў у склад Брэсцкага партызанскага злучэння). У кастрычніку 1943 года створаны 346-ы партызанскі атрад.
2 ліпеня 1944 года ваенна-аператыўная група (1718 партызан) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Камандаванне
Кіраўніцтва ваенна-аператыўнай групай: сакратары падпольнага райкома КП(б)Б
- Іосіф Пятровіч Сакалоўскі (ліпень 1943 — красавік 1944);
- К. А. Баранаў (красавік — ліпень 1944).
Камандзіры
- Сямён Адамавіч Яроцкі (ліпень — жнівень 1943);
- Цімафей Карнеевіч Крук (жнівень 1943 — ліпень 1944).
Начальнікі штаба
- Г. І. Георгіеўскі (ліпень — жнівень 1943);
- К. А. Арцюшын (верасень 1943 — ліпень 1944).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads