Канадонты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канадонты (Conodonta) — клас вымерлых бяссківічных хордавых жывёл. Вядомы па разрозненых шкілетных рэштках.
Вядомыя ў адкладах кембрыю — трыясу, верхняга мелу Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі. Памер рэшткаў ад долей міліметра да З мм, зубападобныя, грабеньчатая, лістападобныя, матавыя або празрыстыя, ад бурштынавага да цёмна-карычневага колеру. Выяўлены адбіткі мяккага цела чэрвепадобнай формы даўжынёй да 40 см. Па рэштках вызначаюць узрост асадкавых адкладаў.
Вылучаюць групы канадонтавых элементаў: простых (конусападобныя), складаных (у выглядзе сагнутых стрыжняў) і плоскіх (нізкія з шырокай плоскай асновай). У сукупнасці гэтыя элементы ўтваралі т. зв. канадонтавы апарат, які знаходзіўся ў пярэдняй частцы цела канадонтаў і выкарыстоўваўся для захопу або здрабнення ежы.
Канадонты, як мяркуецца, свабодна перамяшчаліся ў тоўшчы вады і былі драпежнікамі.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads