Бібіраўка
вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бі́біраўка[2] (трансліт.: Bibiraŭka, руск.: Бибировка) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета. Плошча 42,0715 га[1]. За 1 км на поўнач ад Віцебска, 2,2 км ад чыгуначнай станцыі Лужасна на лініі Віцебск — Невель. Каля вёскі знаходіцца Віцебская ГЭС.
Remove ads
Назва
Назва Бібіраўка адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Bi-bir’as (By-bir’as). У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Bi- (By-) i Bir-. Такога ж паходжання назва цяперашняга маскоўскага мікрараёна Бібірова, якую звязваюць з часамі Альгердавых паходаў на ўсход.[крыніца не пазначана 110 дзён]
Гісторыя
У XIX стагоддзі вёска вядома як фальварак у Бабініцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе фальварак меў 2 двары і 10 жыхароў, уладанне памешчыка Косава. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Ялагаўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нацысцкімі войскамі. З 16 красавіка 1954 года ў Бабініцкім сельсавеце. У 1996 годзе ў складзе падсобнай гаспадаркі «Падбярэззе» (цэнтр — вёска Бабінічы). У 2018 годзе ў складзе ЗАТ «Альгоўскае».
Remove ads
Насельніцтва
- 1926 год — 6 двароў, 24 жыхары
- 1996 год — 15 гаспадарак, 20 жыхароў
- 2018 год — 7 гаспадарак, 7 жыхароў
Памятныя мясціны
Хвоя «Ведзьміна лапа» каля Бібіраўкі адна з самых вялікіх у Рэспубліцы Беларусь, яна мае дыяметр ствала 1,4 м, вышыню каля 28 м, узрост 250—300 год. На вышыні трох метраў асноўны ствол патройваецца. На вышыні каля 8 м адзін з новых ствалоў зноў патройваецца, а на вышыні каля 12 м другі ствол разыходзіцца на чатыры меншыя. Некаторыя ствалы абламаліся, зараз крона хвоі складаецца з сямі вялізарных самастойных ствалоў[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
