Бірманская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бірманская мова
Remove ads

Бірманская мова, таксама м’янманская мова — тонавая, рэгістравая мова з ізахроннымі складамі, аналітычная мова з парадкам слоў SOV, уваходзіць у лола-бірманскай групу тыбета-бірманскай падсямьі сіна-тыбецкай (кітайска-тыбецкай) моўнай сям’і. Пісьменнасць — бірманскае пісьмо, якое паходзіць ад пісьменнасці брахмі.

Хуткія факты Бірманская мова (м’янма), Саманазва ...

З’яўляецца афіцыйнай мовай М’янмы (былой Бірмы). На бірманскай размаўляюць бірманцы і некаторыя нацыянальныя меншасці, у прыватнасці, моны. Сярод сіна-тыбецкіх моў па колькасці носьбітаў саступае толькі кітайскай. Найстаражытны тэкст на бірманскай мове — надпіс М’язедзі — адносіцца да 1113 года.

Thumb
Прыклады надпісаў на бірманскай мове.

У фанетыцы 11 галосных, 33 зычныя фанемы. Бірманская мова з’яўляецца тонавай (мае 4 тоны) з аднаскладовай будовай кораня. Асноўныя спосабы словаўтварэння — словаскладанне і афіксацыя аглюцінатыўнага тыпу. У марфалогіі вылучаюцца іменныя і дзеяслоўныя класы слоў, а таксама службовыя словы, што разам з парадкам слоў перадаюць сінтаксічныя адносіны. Пісьменства складовае, пабудаванае на аснове аднаго з відаў паўднёваіндыйскага пісьма.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Хуткія факты

Бірманскія шрыфты, якія падтрымліваюць Юнікод

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads