Біручына звычайная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Біручына звычайная
Remove ads

Біручы́на звычайная[1], Крушына[2] (Ligustrum vulgare) — від кустоў сямейства Маслінавыя (Oleaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Лістападны куст вышынёю да 2 м з густа разгалінаванай кронай і прамастойнымі парасткамі. Лісце зверху цёмна-зялёнае, бліскучае, скурыстае, знізу светлае, ланцэтнае або шырокаэліпсоіднае, даўжынёй каля 5 см. Кветкі дробныя, белыя, духмяныя, у мяцёлках. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Плады — чорныя, бліскучыя касцянкі, выспяваюць у кастрычніку—лістападзе, доўга застаюцца на кустах. Ягады ўтрымліваюць гліказід сінегрын (лігустрын) і шыкімавую кіслату, таму могуць выклікаць атручванні[3].

Remove ads

Пашырэнне

Радзіма — Усходняя Азія. Пашыраная ва Украіне, на Каўказе, у Малдове, Сярэдняй Еўропе і Міжземвамор'і.

Выкарыстанне

Фарбавальная расліна. Выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнай у жывых агароджах, бардзюрах, групавых і адзіночных пасадках. Размнажаюць пераважна насеннем. Выкарыстоўваецца для азелянення на тэрыторыі Беларусі.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. 2 350 экз.
  2. З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads