Бітва пад Плешчаніцамі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бітва пад Плешчаніцамі — баявыя дзеянні ў час французскага нашэсця на Расію, якія адбываліся 29 лістапада — 1 снежня 1812 года ля мястэчка Плешчаніцы (цяпер у Лагойскім раёне Мінскай вобласці).

Хуткія факты Бітва пад Плешчаніцамі, Дата ...

Авангард рускай арміі пад кіраўніцтвам Чапліца нанёс паразу адступаючай з Расіі «Вялікай Арміі» Напалеона.

Remove ads

Напярэдадні падзей

Пасля пераправы праз Бярэзіну, перад працягам маршу да Вільні праз Маладзечна, французская армія згуртавалася паміж Зембінам і Плешчаніцамі, маючы ў ар’ергардзе корпус маршала Віктора. Спальваючы масты і завальваючы дарогі, Напалеон адступаў праз мястэчка Плешчаніцы, якое загадаў ўтрымліваць некаторы час.

З надыходам маразоў авангард Чычагава пад камандаваннем Чапліца атрымаў магчымасць перайсці праз змёрзлыя балоты, у баку ад мастоў.

Remove ads

Сілы бакоў

Паводле ўспамінаў Ф. Сегюра, у бітве з боку французаў ўдзельнічалі 2-і корпус пад камандаваннем Мезона колькасцю 700-800 чалавек, 2-і і 3-і корпусы пад камандаваннем Нэя колькасцю каля 3-х тысяч чалавек. 2 — 3 снежня да іх далучыўся польскі атрад — каля 1800 чалавек і 9-ы корпус Віктора колькасцю каля 4000 чалавек.

З боку рускіх у бітве прымалі ўдзел атрад пад камандаваннем Ланскога, казакі Платава, корпус пад камандаваннем Чапліца, які складаўся з 8 пяхотных, 4 кавалерыйскіх і 8 казачых палкоў, з 3-ма конна-артылерыйскімі ротамі[1], у далейшым да яго далучыліся 9-я і 18-я дывізіі пад камандаваннем Інзова, Шчарбатава.

Remove ads

Ход бітвы

29 лістапада 1812 года генерал Ланскі, дазнаўшыся аб знаходжанні ў Плешчаніцах параненага маршала Удзіно з невялікім эскортам, у якім былі герцаг Рэджыа, генерал Легран, некалькі іншых генералаў, параненыя афіцэры і два фур’еры з імператарскага абозу[2], здзейсніў набег на мястэчка на чале свайго атрада, быў узяты ў палон польскі брыгадны генерал Каменскі[3]. Нягледзячы на малалікасць абаронцаў на чале з генералам Піно, набег быў адбіты.

30 лістапада ў мястэчка ўступіў кавалерыйскі атрад генерала Жуна, які ішоў у авангардзе адступаючай арміі Напалеона[4], атачэнне было знята. Корпус генерал-лейтэнанта Чапліца ў кароткай сутычцы з ар’ергардам узяў у палон каля 400 французскіх салдат[5].

1 снежня казакі Платава атакавалі французскія войскі ў Плешчаніцах, але атака была адбітая карпусамі Нэя і Мезоны, падтрыманымі польскім атрадам і рэшткамі 9-га корпуса маршала Віктора. Увесь дзень ішлі абарончыя баі. У гэты ж час уздоўж ўсёй калоны адступаючых войскаў атрады Чапліца здзяйснялі напады, адбіваючы гарматы і наносячы людскія страты[6][7]. Да канца дня французскі ар’ергард адступіў у бок Маладзечна, страціўшы сем гармат, фуры з боепрыпасамі і маёмасцю. Бітва адбывалася ўздоўж усяго прамежка ад Плешчаніц да Хатаевіч. Лінія абароны праходзіла па рубяжы Гайна — Плешчаніцы — Слабада — Акалова. У гэтай бітве рускія войскі праявілі сапраўдныя цуды гераізму. Пахвалу Кутузава атрымалі 9-я і 18-я дывізіі пад камандаваннем Інзова, Шчарбатава, палкі Уладзімірскі, Віцебскі, Беларускі, Саратаўскі, Паўлаградскі, Башкірскі.

5 снежня французскі ар’ергард увайшоў у Маладзечна, дзе стаяў корпус Віктора.

Наступствы

Французская армія была вымушана працягваць адступленне, страціўшы ў баях і з-за моцных маразоў больш за палову свайго складу з ліку ацалелых пасля пераправы праз Бярэзіну.

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads