Біюцішкі
вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бію́цішкі[1] (трансліт.: Bijuciški, руск.: Биютишки) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Барунскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
У 1663 г. згадваецца ў складзе Ашмянскага павету ВКЛ[2].
Да 17 студзеня 1969 года вёска ўваходзіла ў склад Куцавіцкага сельсавета[3].
Назва
Згадваецца як "Byuttiskin" у нямецкім "Апісанні літоўскіх дарог" XIV стагоддзя, як паселішча каля Крэва.[4]
Назва паходзіць ад балцка-літоўскага антрапоніма Bijutis, ад яго ж Біюці ў Пастаўскім раёне[5]. Ад таго ж кораня Bij- таксама Біейкі ў Браслаўскім раёне. Корань звязаны з літ. bijoti "баяцца". Такое імя або адлюстроўвала паводзіны немаўляці перад наданнем імя, або несла апатрапеічную (абарончую) функцыю.
Remove ads
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- LVIA, f. SA, b. 2
- Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239).
- Scriptores rerum Prussicarum: die Geschichtsquellen der Preussischen Vorzeit bis zum Untergange der Ordensherrschaft. B. 2. Leipzig, 1863. S. 696.
- A. Adamkavičius. Pastovių rajono lietuviškas vardynas // Voruta. Nr. 15 (805). 29.11.2014. Psl. 13ю
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads