Біягеацэналогія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Біягеацэнало́гіянавука пра структуру, дынаміку і класіфікацыю згуртаванняў жывых істот у сувязі з месцам іх пражывання. Вывучае біялагічную прадукцыйнасць, кругаварот рэчываў і паток энергіі ў біягеацэнозах, іх цэласнасць і стабільнасць, межы і дынаміку. Прыватная частка біягеацэналогіі — біяцэналогія.

Даныя біягеацэналогіі важныя ў гаспадарчай дзейнасці чалавека і асабліва ў справе аховы прыроды.

Remove ads

Гісторыя

Пачатак біягеацэналогіі пакладзены працамі рускіх вучоных В. В. Дакучаева і Г. Ф. Марозава, развіты вучэннем У. І. Вярнадскага пра біясферу і ролю жывога рэчыва ў фарміраванні зямной кары.

Заснавальнікам біягеацэналогіі як асобнай навукі з'яўляецца У. М. Сукачоў.

На Беларусі

На Беларусі праблемы біягеацэналогіі распрацоўвалі акадэмік Іван Данілавіч Юркевіч і яго школа геабатанікаў, калектыў гідрабіёлагаў БДУ пад кіраўніцтвам Г. Г. Вінберга, які ў 1940-я гады пачаў вывучэнне біягеацэнозу воз. Нарач.

Навукова-даследчая работа вядзецца ў інстытутах АН Беларусі (эксперыментальнай батанікі, заалогіі, лесу, Цэнтральным батанічным садзе), біялагічных факультэтах ВНУ і іншых з выкарыстаннем комплексных метадаў вывучэння, мадэлявання і прагназавання біягеацэнатычных і экалагічных працэсаў і сістэм.

Remove ads

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Биогеоценоло́гия // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 2. Абелия — Лимон. — С. 81—82. — 593 с. 100 000 экз. (руск.)
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads