Біятэхналагічны факультэт ВДАВМ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Біятэхналагічны факультэт ВДАВМ — структурнае падраздзяленне Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

Хуткія факты Біятэхналагічны факультэт ВДАВМ, Заснаваны ...

Гісторыя

Заатэхнічны факультэт адкрыты ў жніўні 1933 года ў выніку аб’яднання Віцебскага ветэрынарнага інстытута і Беларускага дзяржаўнага інстытута свінагадоўлі. Першы набор студэнтаў для навучання на дзённым (вочным) аддзяленні складаўся з 30 чалавек. Першапачаткова ў склад заатэхнічнага факультэта ўваходзілі тры кафедры: кармлення сельскагаспадарчых жывёл, прыватнай жывёлагадоўлі, эканоміі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці[1].

У 1934 годзе адбыўся першы выпуск спецыялістаў з прысваеннем кваліфікацыі «Навуковы заатэхнік», паколькі ў Віцебск былі перакладзены студэнты старэйшых курсаў былога інстытута свінагадоўлі[2].

У 1938 годзе заатэхнічны факультэт быў пераведзены ў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут[2].

У 1950 годзе быў адноўлены заатэхнічны факультэт. У 1973 годзе заатэхнічны факультэт быў перайменаваны ў зоаінжынерны. Гэта выклікала ўвядзенне новых дысцыплін, павелічэнне аб’ёмаў гадзін па дысцыплінах, якія вывучаліся ва ўстанове[1].

З 1996 года адкрыта спецыялізацыя па племянной справе на зоаінжынерным факультэце[1].

У 2008 годзе былі адкрыты 2 новыя спецыяльнасці «Ветэрынарная фармацыя» і «Ветэрынарная санітарыя і экспертыза» выпускнікам якіх прысвойваюцца кваліфікацыі «Правізар ветэрынарнай медыцыны» і «Ветэрынарна-санітарны ўрач». У сувязі з адкрыццём новых спецыяльнасцяў з 10 верасня 2009 года зоаінжынерны факультэт быў рэарганізаваны ў біятэхналагічны[3].

Remove ads

Структура

У структуру факультэта ўваходзяць 8 кафедраў[4]:

  • генетыкі і развядзенні сельскагаспадарчых жывёл;
  • кармленні сельскагаспадарчых жывёл;
  • прыватнай жывёлагадоўлі;
  • тэхналогіі вытворчасці прадукцыі і механізацыі жывёлагадоўлі;
  • кормавытворчасці;
  • ветэрынарна-санітарнай экспертызы;
  • хіміі;
  • радыялогіі і біяфізікі;

Дэканы

  • 1933—1938 — Уладзімір Піліпавіч Лемеш;
  • 1952—1956 і 1958—1960 — Аляксандр Пятровіч Гервятоўскі;
  • 1956—1958 — Вольга Аляксееўна Іванова;
  • 1960—1965 — Мікалай Аляксандравіч Горскі;
  • 1965—1977 — Віктар Сцяпанавіч Паўлаў;
  • 1977—1980 — Эдуард Станіслававіч Лаўрыновіч;
  • 1980—1990 — Іван Якаўлевіч Пахомаў;
  • 1990—1994 — Пётр Ягоравіч Рошчын;
  • 1994—1998 — Уладзімір Васільевіч Пілько;
  • 1998—2000 — Уладзімір Аляксандравіч Мядзведскі;
  • 2000—2003 — Уладзімір Іванавіч Сабалеўскі;
  • 2003—2009 — Сяргей Яўгенавіч Базылёў;
  • 2009—2013 — Ірына Віктараўна Сучкова;
  • 2013—2014 — Уладзімір Уладзіміравіч Каўзоў;
  • 2014—2016 — Міхаіл Міхайлавіч Карпеня;
  • 2016—2019 — Дзмітрый Мікалаевіч Фядотаў;
  • з 7 лютага 2019 — Андрэй Васільевіч Вішнявец;

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads