Біятэхналагічны факультэт ВДАВМ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Біятэхналагічны факультэт ВДАВМ — структурнае падраздзяленне Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Гісторыя
Заатэхнічны факультэт адкрыты ў жніўні 1933 года ў выніку аб’яднання Віцебскага ветэрынарнага інстытута і Беларускага дзяржаўнага інстытута свінагадоўлі. Першы набор студэнтаў для навучання на дзённым (вочным) аддзяленні складаўся з 30 чалавек. Першапачаткова ў склад заатэхнічнага факультэта ўваходзілі тры кафедры: кармлення сельскагаспадарчых жывёл, прыватнай жывёлагадоўлі, эканоміі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці[1].
У 1934 годзе адбыўся першы выпуск спецыялістаў з прысваеннем кваліфікацыі «Навуковы заатэхнік», паколькі ў Віцебск былі перакладзены студэнты старэйшых курсаў былога інстытута свінагадоўлі[2].
У 1938 годзе заатэхнічны факультэт быў пераведзены ў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут[2].
У 1950 годзе быў адноўлены заатэхнічны факультэт. У 1973 годзе заатэхнічны факультэт быў перайменаваны ў зоаінжынерны. Гэта выклікала ўвядзенне новых дысцыплін, павелічэнне аб’ёмаў гадзін па дысцыплінах, якія вывучаліся ва ўстанове[1].
З 1996 года адкрыта спецыялізацыя па племянной справе на зоаінжынерным факультэце[1].
У 2008 годзе былі адкрыты 2 новыя спецыяльнасці «Ветэрынарная фармацыя» і «Ветэрынарная санітарыя і экспертыза» выпускнікам якіх прысвойваюцца кваліфікацыі «Правізар ветэрынарнай медыцыны» і «Ветэрынарна-санітарны ўрач». У сувязі з адкрыццём новых спецыяльнасцяў з 10 верасня 2009 года зоаінжынерны факультэт быў рэарганізаваны ў біятэхналагічны[3].
Remove ads
Структура
У структуру факультэта ўваходзяць 8 кафедраў[4]:
- генетыкі і развядзенні сельскагаспадарчых жывёл;
 - кармленні сельскагаспадарчых жывёл;
 - прыватнай жывёлагадоўлі;
 - тэхналогіі вытворчасці прадукцыі і механізацыі жывёлагадоўлі;
 - кормавытворчасці;
 - ветэрынарна-санітарнай экспертызы;
 - хіміі;
 - радыялогіі і біяфізікі;
 
Дэканы
- 1933—1938 — Уладзімір Піліпавіч Лемеш;
 - 1952—1956 і 1958—1960 — Аляксандр Пятровіч Гервятоўскі;
 - 1956—1958 — Вольга Аляксееўна Іванова;
 - 1960—1965 — Мікалай Аляксандравіч Горскі;
 - 1965—1977 — Віктар Сцяпанавіч Паўлаў;
 - 1977—1980 — Эдуард Станіслававіч Лаўрыновіч;
 - 1980—1990 — Іван Якаўлевіч Пахомаў;
 - 1990—1994 — Пётр Ягоравіч Рошчын;
 - 1994—1998 — Уладзімір Васільевіч Пілько;
 - 1998—2000 — Уладзімір Аляксандравіч Мядзведскі;
 - 2000—2003 — Уладзімір Іванавіч Сабалеўскі;
 - 2003—2009 — Сяргей Яўгенавіч Базылёў;
 - 2009—2013 — Ірына Віктараўна Сучкова;
 - 2013—2014 — Уладзімір Уладзіміравіч Каўзоў;
 - 2014—2016 — Міхаіл Міхайлавіч Карпеня;
 - 2016—2019 — Дзмітрый Мікалаевіч Фядотаў;
 - з 7 лютага 2019 — Андрэй Васільевіч Вішнявец;
 
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads