Вага (рака)
рака ў Расіі, прыток Паўночнай Дзвіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ва́га[3] (руск.: Ва́га[1][4]) — рака ў Валагодскай і Архангельскай вобласці Расіі, самы буйны левы прыток Паўночнай Дзвіны.
Даўжыня 575[3][1][5] км, плошча вадазбору 44 800 км²[3][1][5]. Бярэ пачатак сярод балот у Валагодскай вобласці, працякае па лясістай мясцовасці. Замярзае ў сярэдзіне лістапада, ледастаў у канцы красавіка. Сярэдні гадавы расход вады: 385 м³/сек (каля сяла Шэгавары)[1]; 369 ³/сек (каля сяла Усць-Сюма)[3][5].
Асноўныя прытокі: Кулой, Усцья (справа), Вель (злева). Суднаходная (пры высокай вадзе) ад Вельска (на 355 км[3][5]). Галоўныя прыстані — Вельск і Шэнкурск. У басейне ракі каля 1000 азёр агульнай плошчай 92,5 км²[5].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads