Кулой (прыток Вагі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кулой (прыток Вагі)
Remove ads

Кулой (руск.: Куло́й) — рака ў Валагодскай і Архангельскай абласцях Расійскай Федэрацыі, правы прыток ракі Вага (басейн Паўночнай Дзвіны). У спісе Дзвінскіх земляў (XV стагоддзе) растоўскага князя Івана Уладзіміравіча рака згадваецца як Калуй.

Хуткія факты Кулой, Характарыстыка ...

Найбуйнейшыя прытокі — Сіўчуга (левы), Каляньга (правы), Вялікая Сельменьга (правы). Побач з ракой размешчаны пасёлак Кулой Вельскага раёна Архангельскай вобласці.

Даўжыня ракі — 206 км, плошча басейна — 3300 км², сярэднегадавы расход вады за 53 км ад вусця — 14,29 м³/с.

Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Замярзае ў кастрычніку — лістападзе, часам у снежні, адкрываецца ад лёду ў красавіку — пачатку мая.

Шырыня ракі ў верхнім цячэнні каля 20-30 метраў, у ніжнім 50-60 метраў. Рэчышча звілістае, утварае вялікія петлі. Цячэнне сярэдняе, месцамі даволі хуткае, аднак парогі адсутнічаюць.

Сістэма воднага аб’екта: Вага → Паўночная Дзвіна → Белае мора.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads