Вадалюб малы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вадалюб малы[1] (Hydrochara caraboides) — водны жук сямейства вадалюбы (Hydrophilidae)[2].
Remove ads
Апісанне
Невялікі жук даўжынёй 13—18,5 мм[2]. Асноўны колер афарбоўкі аліўкава-чорны або некалькі цямней. Цела выпуклае, яйкападобнае. Заднія ногі слаба пакрытыя валасінкамі. Сківічныя шчупікі аднакаляровыя, цёмнаафарбаваныя.
Распаўсюджанне
Амаль паўсюдна ў Еўропе, Усходняя Еўропа (за выключэннем крайняй поўначы), Крым, Паўднёвы Урал, Заходняя Сібір[2].
Біялогія
Жукі жывуць на невялікай глыбіні, аддаючы перавагу стаячым вадаёмам з зарослым і глейкім дном. Самкі адкладаюць яйцы ў кокан, пры пабудове якога ім дапамагаюць самцы. Такіх коканаў жукі робяць 2—3 штукі. Стадыя яйца каля 2 тыдняў. Лічынкі, якія выйшлі з яйца, маюць па баках кожнага сегмента свайго цела па пёрыстаму прыдатку, а на канцы брушка — два рагавых кручка.
Лічынкі з’яўляюцца драпежнікамі і сілкуюцца рознымі воднымі арганізмамі. Акукліваюцца ў глебе на беразе вадаёмаў.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads