Вадаперыца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вадапе́рыца[2] (Hottónia) — род кветкавых раслін сямейства першакветных. 2 віды.
Remove ads
Арэал
Пашыраны пераважна ў Еўропе, Малой Азіі і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі пераважна ў паўднёвых раёнах трапляецца вадаперыца балотная (Hottonia palustris).
Біялагічнае апісанне
Расце ў стаячай вадзе ў сажалках, канавах, на балотах. Шматгадовыя травяністыя павольнаплаваючыя расліны без каранёў, з падводным косаўзыходным сцяблом даўжынёй 15—60 см. Лісце перыстарассечанае, кальчаковае, у разетцы каля асновы доўгага кветаноса, які ў час цвіцення ўздымаецца над вадой. Кветкі белыя ці ружаватыя, у зеве жоўтыя, сабраныя ў гронкападобныя суквецці. Плод — каробачка.
Зноскі
- Entry for Hottonia L. (англ.)(недаступная спасылка). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. International Association for Plant Taxonomy (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2012. Праверана 15 лютага 2012.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 66. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads