Вялікія Арлы (вадасховішча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кія Арлы́ — вадасховішча ў Беларусі, у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, у басейне ракі Ветліца (правы прыток Прыпяці), у меліярацыйнай сістэме «Магільна», за 20 км на паўночны ўсход ад горада Столін.
Плошча паверхні 0,99 км², даўжыня 1,3 км, найбольшая шырыня 1,1 км, найбольшая глыбіня 4,8 м, аб’ём вады 3,5 млн м³. Даўжыня агараджальная дамбы 4,4 км. Вадасховішча наліўное, напаўняецца вадой з Бор-Дубянецкага канала ў час разводдзя і за кошт меліярацыйных каналаў. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 3,8 м. Выкарыстоўваецца для рыбагадоўлі, увільгатнення і арашэння зямель.
Remove ads
Літаратура
- Вялікія Арлы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 387.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 521.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads