Драсён земнаводны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Драсён земнаводны
Remove ads

Драсён земнаводны[1][2], Вадзяная грэчка[1], Гарэц, Уцэўнік[3][4], Вуцёўнік[1] (Persicaria amphibia) — від кветкавых раслін роду Persicaria сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Паўводная шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—150 см з паўзучым галінастым карэнішчам і вузлаватым сцяблом. Лісце падоўжана-ланцэтнае, шчыльнае. Кветкі дробныя, ярка-ружовага колеру, у шчыльных каласах. Плод — арэшак цёмна-карычневага колеру.

Існуюць 2 разнавіднасці — наземная і водная[1]. Наземная форма мае амаль прамастойнае сцябло, апушанае ў верхняй частцы і шурпатае лісце на кароткіх чаранках[1]. Водная форма мае голае або апушанае плывучае сцябло і бліскучае голае лісце на доўгіх чаранках[1].

Remove ads

Арэал і экалогія

Від з’яўляецца родным для большай частцы Паўночнай Амерыкі і Еўразіі. Расце па берагах вадаёмаў, на вільготных лугах, нізінных балотах. Цвіце ў чэрвеніверасні. Святлолюбівая расліна.

Выкарыстанне

Розныя часткі гэтай расліны выкарыстоўваліся амерыканскімі індзейцамі ў якасці лекавых сродкаў, а часам і ў якасці ежы. Дубільная расліна[1].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 101. — 160 с. 2 350 экз.
  3. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads