Вадаперыца балотная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вадаперыца балотная
Remove ads

Вадапе́рыца балотная[1][2], вадзяны кураслеп[1][3][4] (Hottonia palustris) — від кветкавых раслін роду Вадаперыца (Hottonia) сямейства Першакветныя (Primulaceae), распаўсюджаны ў Еўропе і Турцыі.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовая трава 20—60 см даўжынёй. Водная расліна з паўзучым карэнішчам і грабеніста рассечаным лісцем. Кветкі па 3—6 у кольцах, сабраныя ў гронкі на верхавіне бязлісцевай стрэлкі. Долі чашачкі лінейныя, вострыя. Вяночак белы або ружовы, з жоўтым зевам і падоўжанымі тупымі долямі[4]. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе і Турцыі[5][6][7].

Ва Украіне від расце ў стаялай вадзе, на балотах — на Палессі і лесастэпе звычайна; у Закарпацці рэдка; у стэпе ў далінах рэк[4]. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца пераважна ў паўднёвых раёнах[2].

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads