Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі

беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вадзім Бразоўскі (нар. 1 лютага 1968, Новакузнецк) — беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі абаронцы), а потым трэнер.

Хуткія факты Вадзім Бразоўскі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Кар’ера

Клубная

Выхаванец мазырскага футбола, у савецкія часы гуляў за жодзінскае «Тарпеда». Пасля выступаў за розныя клубы Вышэйшай лігі Беларусі, некаторы час гуляў у Латвіі. У 1999 вярнуўся ў «Тарпеда», якое на той час гуляла ў Першай лізе. Скончыў кар’еру іграка ў 2002 у складзе МТЗ-РІПА.

Трэнерская

З 2003 працаваў у сістэме «Дарыды». Быў трэнерам дубля, другім трэнерам, двойчы выконваў абавязкі галоўнага трэнера (у кастрычніку-лістападзе 2006 і ў чэрвені 2007). У студзені 2008 быў прызначаны галоўным трэнерам «Дарыды».

У сезоне 2008 «Дарыда», якая мела значныя фінансавыя праблемы, заняла апошняе месца ў чэмпіянаце і спыніла існаванне, а Бразоўскі перайшоў на працу спачатку ў слонімскі «Камунальнік», а ў 2011 апынуўся ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ».

У сакавіку 2012 узначаліў дубль, у маі 2012 пасля адстаўкі Сяргея Гурэнкі быў прызначаны выканаўцам абавязкаў, а потым і галоўным трэнерам жодзінскага клуба. Спачатку пад кіраўніцтвам Бразоўскага «Тарпеда-БелАЗ» набірала ачкі, але потым скацілася на апошні радок табліцы, і ў лістападзе 2012 (за два туры да канца чэмпіянату) Бразоўскі быў адпраўлены ў адстаўку.

У студзені 2013 заняў пасаду начальніка аддзела моладзевага футбола «Тарпеда-БелАЗ»[1].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads