ФК Тарпеда Магілёў
беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Тарпеда» — беларускі футбольны клуб з горада Магілёў. Заснаваны ў 1959 годзе.
Гісторыя
Клуб быў заснаваны ў 1959. У савецкія часы гуляў у Чэмпіянаце БССР, дзе перамог у 1982. З 1992 пачаў гуляць у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У 1995 быў перайменаваны ў «Тарпеда-Кадзіна» (па назве аграпрамысловага прадпрыемства «Кадзіна» непадалёку ад Магілёва). Спачатку клуб атрымліваў месцы ў сярэдзіне турнірнай табліцы, потым пачаў часцей апускацца да зоны вылету і ўрэшце ў 2000 вылецеў у Першую лігу. Гуляў там да 2005, калі спыніў існаванне.
У 2006 на матэрыяльнай базе «Тарпеда-Кадзіна» быў сфарміраваны цалкам новы клуб «Савіт», які пачаў выступаць у Другой лізе.
Пазней (дакладна з 2011 года) клуб стаў на аматарскім узроўні ўдзельнічаць у чэмпіянаце Магілёва. У студзені 2015 года стала вядома, што «Тарпеда» прыме ўдзел у Другой лізе 2015[1]. Свой першы сезон пасля вяртання на рэспубліканскую арэну каманда правяла даволі ўдала, толькі пасля паражэння ў апошнім туры першага этапу ад «Маладзечна-ДЮСШ-4» каманда пазбавілася шанцаў на выхад у фінальны этап. У стыкавых матчах «Тарпеда» саступіла пінскай «Хвалі» (1:2, 0:4) і заняла выніковае 10-е месца.
У сезоне 2016 пасля паспяховага старту каманда стала атрымліваць паражэнні, у выніку хутка страціла шанцы на павышэнне і заняла 10-е месца з 13.
У пачатку 2017 года стала вядома, што каманда можа не заявіцца ў Другую лігу[2]. У красавіку афіцыйна стала вядома, што магілёўскага клуба не будзе сярод удзельнікаў Другой лігі ў 2017 годзе[3].
Эмблемы
- Гісторыя эмблем «Тарпеда»
- Эмблема «Тарпеда-Кадзіна» (да 2005 года)
- з 2015 года
Remove ads
Папярэднія назвы
- 1959—1961: «Металург»
- 1962—1963: «Кіравец»
- 1964—1978: «Металург»
- 1979—1996: «Тарпеда»
- 1996—2005: «Тарпеда-Кадзіна»
- з 2011: «Тарпеда»
Дасягненні
БССР
- Пераможца чэмпіянату БССР: 1982
Рэспубліка Беларусь
- Найлепшае дасягненне ў Вышэйшай лізе (да 1998 Першая ліга) — 7 месца (1992)
- Фіналіст Кубка Беларусі: 1995
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
- 1 Стыкавыя матчы супраць клуба «Хваля» (Пінск), які заняў 5 месца ў групе Б (1:2, 0:4).
Remove ads
Галоўныя трэнеры
- Міхаіл Бас (1959—2005, з перапынкамі)
- Віктар Чарных (2015, да чэрвеня)
- Аляксандр Бразевіч (чэрвень — жнівень 2015)
- Аляксандр Шыгідзін (2015, са жніўня)
- Аляксандр Вопсеў (сакавік — чэрвень 2016)
- Міхаіл Ерамчук (ліпень — лістапад 2016)
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads