Вадзім Мікалаевіч Бялькевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вадзім Мікалаевіч Бялькевіч (нар. 21 ліпеня 1955, г. Бабруйск) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Вадзім Мікалаевіч Бялькевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў архітэктурны факультэт БПІ (выкладчыкі архітэктурных дысцыплін У. А. Чантурыя, А. А. Воінаў, В. І. Кожар, С. Бяляеў, Сакалова, Я. С. Панамарова). У 19821986 і 19881991 гадах працаваў у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект»; у 19911998 гадах у праектным бюро Упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва; у 19962006 гадах аддзеле дызайну ЗАТ «Бабруйскмэбля»; у 20052012 гадах праектнай групе «Архі-віга»; з 2012 года ў ААТ «Аптымальнае Святло Плюс» (Мінск).

Член БСА з 1992 года.

Remove ads

Творчасць

Асноўныя працы ў Бабруйску: інтэрнат на 250 месцаў па вул. Крылова (1985, у сааўтарстве з А. І. Нічкасавым); 77-кватэрны жылы дом па вул. Астроўскага (2009); малапавярховая блакаваная забудова па вул. Садовай (2008); рэканструкцыя былога рэстарана «Бярэзіна» (2006); рэканструкцыя будынка Праматамнагляда (2008) адміністрацыйна-гандлёвы будынак па зав. Чапаева (2010); крама харчовых тавараў па вул. Гогаля (2011); У Мінску спраектаваў фізкультурна-аздараўленчы комплекс па вул. Нававіленскай (2012, сааўтар А. А. Каролік); краму харчовых тавараў у пас. Масюкоўшчына (2013, аўтар).

Удзельнічаў у рэспубліканскіх конкурсах на праект рэканструкцыі прывакзальнай плошчы (1986, архітэктары А. І. Нічкасаў, В. М. Бялькевіч; 1 прэмія) і праект аўтавакзала ў г. Магілёве (1987, архітэктары А. І. Нічкасаў, Ю. І. Нічкасаў, А. А. Кабакоў, В. М. Бялькевіч, 1 і 3 прэмія).

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads