Уладзімір Аляксандравіч Чантурыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Аляксандравіч Чанту́рыя (28 чэрвеня 1923, Баку — 28 лістапада 1988, Мінск) — беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры, педагог. Доктар архітэктуры (1965), прафесар (1968). Бацька архітэктара Юрыя Чантурыі.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1947 годзе Азербайджанскі індустрыяльны інстытут. У 1947—1949 у інстытуце «Белдзяржпраект» у Мінску, АН БССР, з 1953 выкладчык БПІ, з 1969 загадчык кафедры тэорыі і гісторыі архітэктуры. Член КПСС з 1953 года[2].
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац, прысвечаных даследаванню і прапагандзе архітэктурнай спадчыны Беларусі, у т.л.: «Архітэктура Беларусі канца XVIII — пачатку XIX ст.» (Мінск, 1962), «Гісторыя архітэктуры Беларусі, дакастрычніцкі перыяд» (Мінск, 1969), падручнік для ВНУ «Гісторыя архітэктуры Беларусі» (Мінск, 1977), «Беларускі экватар» (Мінск, 1981, у суаўтарстве), «Архітэктурныя помнікі Беларусі» (Мінск, 1982), «Атлас помнікаў архітэктуры і мемарыяльных комплексаў Беларусі» (Мінск, 1983, у суаўтарстве), «Помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва Беларусі» (Мінск, 1986), «З гісторыі беларускай архітэктуры» — у кнізе «Навука і чалавецтва» (Масква, 1966), «Архітэктура канца XVIII — пачатку XIX ст.» — у кнізе «Усеагульная гісторыя архітэктуры» (Масква, 1968)[2].
Кіраваў абмерамі помнікаў беларускай архітэктуры (1954—1970) і абследаваннем гістарычных гарадоў БССР (1970—1982). Удзельнічаў у стварэнні ПДП гістарычных цэнтраў Гродна (1970) і Віцебска (1972)[2].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалямі, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1985). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980)[2] за кнігу «Гісторыя архітэктуры Беларусі» (дакастрычніцкі перыяд, 2-е выд., 1977).
Творы
- Архитектура Белоруссии конца XVIII — начала XIX века. Мн., 1962;
- Архитектура конца XVIII — начала XIX вв. // Всеобщая история архитектуры. М., 1968. Т. 6;
- Из истории белорусского зодчества // Наука и человечество. М., 1977;
- Архитектурные памятники Белоруссии. Мн., 1982;
- Атлас памятников архитектуры и мемориальных комплексов Белоруссии. Мн., 1983;
- История архитектуры Белоруссии. Т. 1 (Дооктябрьский период). 3 изд. Мн., 1985;
- Белоруссия, Литва, Латвия, Эстония. М., 1986 (у сааўт.);
- Памятники архитектуры и градостроительства Белоруссии. Мн., 1986;
- Белорусский «экватор». 2 изд. Мн., 1988 (у сааўт.).
Remove ads
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 8 чэрвеня 2022.
- Чантурия Владимир Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads