Вадзім Аляксандравіч Папоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вадзі́м Алякса́ндравіч Папо́ў (нар. 5 ліпеня 1940, г. Дзямідаў Смаленскай вобласці, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Вадзім Аляксандравіч Папоў, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ...
Remove ads

Біяграфія

У 1971 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (завочна), у 1984Мінскую Высшую партыйную школу.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1961 годзе механікам саўгаса ў Алтайскім краі.

З 1964 года — выкладчык Крычаўскага СПТВ – 38, інструктар, загадчык аддзела, 2-і сакратар Крычаўскага, 1-ы сакратар Краснапольскага райкамаў, інструктар Магілёўскага абкама ЛКСМБ.

У 19721976 і 19921993 гадах — дырэктар саўгаса ў Краснапольскім, намеснік старшыні калгаса ў Магілёўскім раёнах.

З 1977 года — інструктар сельскагаспадарчага аддзела ЦК КПБ, 1-ы сакратар Асіповіцкага гаркома, загадчык сельскагаспадарчага аддзела, 2-і, 1-ы сакратар Магілёўскага абкама КПБ.

З 1993 года — намеснік генеральнага дырэктара ВА «Магілёўаблаграснаб», з 1995 года — генеральны дырэктар холдзінга «Аграмашсэрвіс».

У 19992000 гадах — 1-ы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

З 14 ліпеня 2000[1] года па 21 лістапада 2000[2] года — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

З лістапада 2000 года — старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання.

У кастрычніку 2004 года абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і сувязях з СНД.

З кастрычніка 2007 года — Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання, з лістапада 2007 года — першы намеснік Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, член Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads